| ГАЛОЎНАЯ | БIЯГРАФIЯ | МАЙСТЭРСТВА КОЛАСА | ЯКУБ КОЛАС - ПЕДАГОГ | КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ | | ЛIТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗI | У СКАРБОНКУ ЛIТАРАТАРА | РЭСУРСЫ IНТЭРНЭТ | РАДАВОД ЯКУБА КОЛАСА | |
1882-1956
Ён чараўнік.
Ён ведаў словаў сілу, Якія кажа сейбіт да раллі. Сыпнуў ён зерне - буйна ўскаласіла, Краса тых слоў па ўсёй яго зямлі. Г. Кляўко
Колас! Колькі ў гэтым слове чалавечага сэнсу і цяпла!
Колас - гэта хлеб, гэта само жыццё.
І не выпадкова, наш пясняр, чыё сэрца было поўна да краёў гукамі самога жыцця,
у далёкі час, калі ён пачынаў свой творчы шлях, спыніўся на такім літаратурным імені.
Ужо сам псеўданім быў як бы літаратурным сцягам маладога паэта, які збіраўся ў вялікую дарогу, яго дэкларацыяй, якой ён заявіў, што ўся яго творчасць будзе і павінна ісці ад самога жыцця, чэрпаць з яго, як з найглыбейшай крыніцы, думкі і надзеі, матывы і фарбы, што яна стане часцінай самога жыцця народа, выказнікам яго смутку і радасці. Раман Сабаленка "Наш Колас"
Пайшоў пясняр, а песня засталася, Сярод славутых імён, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу належыць адно з самых пачэсных месц. Геніяльны мастак слова, выразнік настрояў і ідэалаў беларускага грамадства першай паловы XX ст., сапраўдны народны пісьменнік Якуб Колас стаў не толькі заснавальнікам найноўшай беларускай літаратуры, але і цэлай эпохай у ёй і ў жыцці сваёй радзімы. Абсягі дзейнасці Я. Коласа былі надзвычай шірокія. Ён - вялікі паэт і празаік, драматург і перакладчык, крытык і публіцыст, настаўнік літаратурнай моладзі, буйны вучоны, выдатны лінгвіст, фалькларыст, арганізатар навукі і выдавецкайсправы ў рэспубліцы. Творчасць Я. Коласа аказала вялікае ўздзеянне на далейшае развіццё ўсёй беларускай літаратуры. У амых розныз галінах мастацтва - тэатры, кіно, музыцы, выяўленчым мастацтве з'явіліся творы, звязаныя з жыццём і творчай дзейнасцю песняра. Багатае сцэнічнае жыццё маюць не толькі яго драматычныя творы, але і п'есы пастаўленыя паводле паэм, апавяданняў, аповесцей, трылогіі пісьменніка. Творчасць Я. Коласа натхняла майстроў жывапісу, графікі, скульптуры. У Беларусі свята ўшаноўваецца памяць народнага песняра. За лепшыя празаічныя творы і літаратуразнаўчыя працы два разы ў год прысуджаецца Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа. У 1959 г. у Мінску быў адкрыты Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа. На радзіме песняра Ў Стаўбцоўскім раёне музеекаваны мемарыяльныя сядзібы - Акінчыцы, Смольня, Альбуць, Ласток. Больш за 20 год праводзяцца навуковыя канферэнцыі "Каласавіны", у рамках якіх у 1990 г. быў адкрыты мемарыяльна-мастацкі комплекс "Шлях Коласа" па матывах твораў песняра, з драўлянымі скульптурамі, выкананымі самадзейнымі майстрамі. У Беларусі імя народнага паэта носяць многія ўстановы, плошчы, вуліцы, скверы. У 1956 годзе ў Мінску Камароўская плошча была перайменавана ў плошчу Якуба Коласа. У цэнтры плошчы знаходзіцца сквер партрэтнага тыпу з помнікам вялікаму паэту, які быў устаноўлены 3 лістапада 1972 года. Па рашэнні ЮНЕСКА ў міжнародным маштабе адзначалася стагоддзе народнага паэта Беларусі. У 1996 г. створаны Міжнародны фонд Я. Коласа. |
| ГАЛОЎНАЯ | БIЯГРАФIЯ | МАЙСТЭРСТВА КОЛАСА | ЯКУБ КОЛАС - ПЕДАГОГ | КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ | | ЛIТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗI | У СКАРБОНКУ ЛIТАРАТАРА | РЭСУРСЫ IНТЭРНЭТ | РАДАВОД ЯКУБА КОЛАСА | |