ВIРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАЎКА

да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

ГАЛОЎНАЯ | БIЯГРАФIЯ | МАЙСТЭРСТВА КОЛАСА | ЯКУБ КОЛАС - ПЕДАГОГ | КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ | | ЛIТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗI | У СКАРБОНКУ ЛIТАРАТАРА | РЭСУРСЫ IНТЭРНЭТ | РАДАВОД ЯКУБА КОЛАСА |


МАЙСТЭРСТВА КОЛАСА


Щёлкните по иллюстрации для перехода к комментарию Щёлкните по иллюстрации для перехода к комментарию Щёлкните по иллюстрации для перехода к комментарию Щёлкните по иллюстрации для перехода к комментарию Щёлкните по иллюстрации для перехода к комментарию Щёлкните по иллюстрации для перехода к комментарию Щёлкните по иллюстрации для перехода к комментарию Щёлкните по иллюстрации для перехода к комментарию



Ляжыць шырокая дарога,
Вакол прастор, і я іду.
Іду, нясу пачуццяў многа
І ясных думак чараду.

Я. Колас "На новай зямлі"


Паэзія і проза Якуба Коласа - гэта вялікая літаратура. Яна глыбока хвалюе думкі і сэрца чалавека, абагачае яго новымі пачуццямі і заахвочвае да дзеяння. Вось чаму, аднойчы пазнаёміўшыся з творчасцю Якуба Коласа, чытач будзе яго любіць і перачытваць зноў і зноў.

Маргарыта Шчыпош "Высокае мастацтва"



Щелкните для увеличения изображения

Апавяданням Коласа, як і яго вершам, уласціва цэласнае, нібыта крыху наіўнае бачанне навакольнага свету, яны прасякнуты тымі ж, што і паэзія, матывамі і вобразамі.

"О, мой родны край! Поруч з галытваю ходзіць роскаш і багацце; разам з людскімі слязьмі мяшаюцца панскія вальсы, льюцца вяселыя галасы песень, грыміць музыка з панскага саду; разам з мужыцкім потам цякуць дарагія віны".

Колас-празаік многае бярэ ад Коласа-паэта. Яркай дэталлю ен замяняе падрабязнае апісанне, шырока ўжывае параўнанні, эпітэты, іншыя мастацкія сродкі. Вызначаюцца коласаўскія апавяданні сакавітай мовай, своеасаблівым мызычным рытмам, гумарам.
наверх

І. Навуменка



Щелкните для увеличения изображения

Аповесць "Дрыгва" яшчэ больш прыкавала ўвагу пісьменнікаў да нашай надзвычай багатай гераічнай рэчаіснасці і накіравала развіццё беларускай прозы па шляху высокай прастаты, паклаўшы пачатак каштоўнай традыцыі - браць за героя мастацкага твора народнага героя, у якім якасці народа праяўляюцца з асаблівай паўнатой і бляскам.
наверх

У. Карпаў



Щелкните для увеличения изображения

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб.

У кожным томе творы размешчаны ў храналагічным парадку. Тыя з іх, што захаваліся ў рукапісах або былі апублікаваны ў перыядычным друку, але самім пісьменнікам не ўключаліся ў зборы твораў і выбраныя творы, выдзелены ў асобныя раздзелы.

У аснову выдання пакладзены апошнія прыжыццёвыя публікацыі твораў паэта. Усе тэксты занава звераны па друкаваных і рукапісных крыніцах.

У раздзеле "Заўвагі і каментарыі" даюцца літаратурна-тэксталагічныя і гістарычныя каментарыі, прыводзяцца найбольш значныя ў ідэйных і мастацкіх адносінах варыянты змешчаных твораў.

Раннія вершы, аповесць "Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле", апавяданні са сборніка "Другое чытанне для дзяцей беларусаў" друкуюцца з захаваннем асаблівасцей мовы аўтара таго часу.



Щелкните для увеличения изображения

"Сымон-музыка - гэта глыбока паэтычны народны твор, гімн маладосці, таленавітасці, маральнай сіле".

Р. Шырма

"Рыбакова хата" - гэта хвалюючы твор, над якім многа год працаваў Якуб Колас. Паэма праўдзіва і пераканаўча паказвае, як працоўныя заходніх абласцей Беларусі змагаліся за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Напісана яна багатаю моваю. У ёй дадзены дасканалыя характарыстыкі герояў, цудоўна намаляваны быт сялян, вельмі цёпла паказаны беларускія пейзажы. Усё гэта надае паэме выключную яскравасць і паэтычную выразнасць".
наверх

П. Броўка



Щелкните для увеличения изображения

У творчай спадчыне Якуба Коласа трылогія "На ростанях" займае выключнае месца. Гэта асабліва дарагі пісьменніку твор, над якім ён працаваў амаль усё сваё творчае жыццё. Задуму трылогіі "На ростанях" літаратуразнаўцы звычайна адносяць да часу працы Якуба Коласа настаўнікам на Палессі. Аўтар паэмы "Новая зямля" пачаў пісаць твор пра вясковага настаўніка па-руску. Першапачатковая назва была "Школьный труженик". Па сваім змесце гэты твор нагадвае першую кнігу трылогіі "У палескай глушы", над якой пісьменнік працаваў у 1921-1922 гг. Гэта аповесць упершыню была надрукавана ў Заходняй Беларусі ў 1923 г. і толькі ў 1927 г. у БССР.

У прадмове да першага выдання аповесці "У палескай глушы" Якуб Колас зазначаў, што ён мае намер прадоўжыць працу над творам пра жыццё вясковай інтэлігенцыі, і галоўным чынам, настаўніцтва. З 1923 па 1927 год пісьменнік працаваў над другой часткай трылогіі "У глыбі Палесся". Асобным выданнем другая кніга палескіх аповесцей выйшла ў 1928 г. У цэлым жа трылогія "На ростанях" была завершана ў пасляваенныя гады.

Над трэцяй кнігай Якуб Колас пачаў працаваць у 1948 г. Публікуючы асобны раздзелы ў "Полымі", пісьменнік адзначаў: "Многа часу сплыло ад далёкіх дзён мае юнацкасці. Тым жа часам малюнкі і падзеі далекіх дзён яшчэ жывуць у памяці і часта ўсплываюць у маім уяўленні. Дарога ж героя палескіх аповесцей, Лабановіча, не скончана, і мне хочацца пахадзіць з ім нейкі час па яго дарогах, каб аповесці набылі пэўную мастацкую закончанасць. Вось чаму я рашыў прыступіць да напісання трэцяй кнігі пад назвай "На ростанях". Над гэтай часткай трылогіі Якуб Колас працаваў да 1954 г. Затым пачалася крапатлівая праўка, звязаная з падрыхтоўкай усіх трох аповесцей да выдання. Яна была накіравана на тое, каб вызваліць мастацкія вобразы ад рыс "біяграфізму", ад усяго нетыповага, нехарактэрнага і выпадковага.
наверх



Щелкните для увеличения изображения

"З першых крокаў сваёй сталай творчасці Якуб Колас не шукае нейкіх незвычайных ці экзатычных з'яў для адлюстравання, не спрабуе выяўляць, увасабляць у мастацкім слове ўзнёслыя, рамантычныя, узвышаныя пачуцці. Як быццам бы знарок паэт спыняе сваю ўвагу на тым, што акружае селяніна і спадарожнічае яму з самых першых яго крокаў, можна сказаць, ад самай калыскі. Усё ў яго простае, звычайнае, такое знаёмае ў найдрабнейшых дэталях.

Але герой паэзіі Якуба Коласа бычыць і ўмее цаніць непаўторную красу роднай зямлі, любавацца ўсходам сонца, "пераліўным бляскам" яго прамянёў, брыльянтавым водбліскам расы на сонцы; яго незвычайна моцна цешыць зялёная рунь маладых пасеваў.

Адзін за адным з'яўляюцца ў друку і знаходзяць дарогу да чытача коласаўскія песні працы і нядолі, жальбы і пратэсту, песні пра непаўторную красу роднай зямлі, пра багацце душы беларускага мужыка. Ён, гэты мужык, пакуль што яшчэ занядбаны і цёмны, але ўжо хоча ведаць, "што мы ў свеце значым"; у творах Якуба Коласа ён пачаў раскрываць свае мары аб зямлі і шчасці, аб той сапраўднай волі, якая адкрые перад ім шырокія далягляды, зробіць яго паўнакроўным гаспадаром роднай краіны".
наверх

У. Казбярук



Щелкните для увеличения изображения

Паэма "Новая зямля" з'яўляецца сапраўднай жамчужынай у беларускай літаратуры.

К. Крапіва

"Новая зямля" - выдатны эпічны твор, які па праву прыроўніваць да народнага эпасу, называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага народа.


наверх

М. Лынькоў



Щелкните для увеличения изображения

Якуб Колас яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы побач з вершамі і апавяданнямі змяшчаў у друку свае допісы і артыкулы, у якіх заклікаў прыгнечаныя сялянскія масы на барацьбу супроць прыгнятальнікаў. Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі вельмі шырока і плённа разгарнулася творчая дзейнасць Якуба Колaса. Артыкулы і нарысы, фельетоны і заметкі, адзначаючы новае, станавіліся актыўнымі прапагандыстамі яго і сурова бічавалі аджыўшае, старое.

У сярэдзіне трыццатых гадоў Якуб Колас узнімае свой гнеўны голас публіцыста супроць фашызма, супроць пілсудчыкаў у Заходняй Беларусі, за захаванне міру і культуры ва ўсім свеце.

У гады Вялікай Айчыннай вайны публіцыстычная творчасць народнага паэта Беларусі набыла асабліва дзейснае значэнне. Побач з гнеўнымі вершаванымі радкамі з'яўляліся палымяныя публіцыстычныя заклікі паэта, якія звалі на бязлітасную барацьбу супроць ворага.

Больш дзесяці год пасля вайны народны паэт актыўна выступаў з артыкуламі, прысвечанымі аднаўленню народнай гаспадаркі, пытанням росту мастацкай літаратуры, барацьбе за мір.
наверх

П. Броўка





Літаратура да раздзела
"Майстэрства Коласа":

  1. Колас, Я. Адшчапенец / Я. Колас. - Мінск : Дзярж. вдавецтва БССР, 1950. - 156 с.
  2. Колас, Я.  Вершы. Паэмы. Апавяданні. Аповесці. Трылогія "На ростанях" / Я. Колас ; [прадм. М. Мушынскага]. – Мінск, 2007. – 1167 с.
  3. Колас, Я. Выбранае / Я. Колас; [склад. В. Бечыка]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. - 375 с. : іл.
  4. Колас, Я. Выбраныя вершы / Я. Колас; [уклад. М. Л. Лужанін]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. - 238 с., [1] л. парт.
  5. Колас, Я. Выбраныя творы : вершы і паэмы. Т. 1. / Я. Колас. – Менск : Дзярж. выд–ва Беларусі, 1936. – 438 с.
  6. Колас, Я. Голас зямлі : вершы і паэмы : [для сярэд. і ст. шк. узросту] / Я. Колас ; [аўт. прадм. і уклад. У. М. Казбярук ; маст. В. В. Саўчанка]. - Мінск : Юнацтва, 1988. - 335 с., [1] л. партр. : іл. - (Школьная бібліятэка).
  7. Колас, Я. Детям / Я. Колас. – Мінск. : Детгиз, 1957. – 180 с.
  8. Колас, Я. Другое чытанне : для дзяцей беларусаў / Я. Колас ; перагл. і прадм. Л. Сеўрук. – Факсiмiльнае выд. 1909 г. – Мінск : Юнацтва, Б. г. – 111 с.
  9. Колас, Я. Другое чытанне для дзяцей беларусаў : апавяданні, вершы, байкі, казкі / Я. Колас ; [прадм. І. М. Саматыі ; падрыхт. тэкстаў Т. Р. Строевай ; маст. С. І. Чарановіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 183 с. : іл.
  10. Колас, Я. Дрыгва : [аповесць] / Я. Колас ; [маст. С. Г. Раманаў]. – Мінск : Народная асвета, 1970. – 224 с. : іл.
  11. Колас, Я. Дрыгва : аповесць, апавяданні : для сярэд. шк. узросту / Я. Колас ; маст. С. Л. Звяруга. – Мінск. : Юнацтва, 2000. – 224с. : iл., партр.
  12. Колас, Я. З майго летапісу : выбраныя вершы / Я. Колас. - Мінск : Беларусь, 1967. - 308 с. : іл.
  13. Колас, Я. Збор твораў : у 14 т. / Я. Колас. – Мінск : Маст. літ, 1972 –1978.
  14. Колас, Я. Збор твораў : у 7 т. / Я. Колас. - Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1952.
  15. Колас, Я. Избранное / Я. Колас ; [сост. и вступ. статья С. П. Кошечкина]. – Москва : Правда, 1983. – 558 с.
  16. Колас, Я. Казкі жыцця : апавяданні / Я. Колас ; паслясл. Ю. Пшыркова. - Мінск : Народная асвета, 1976. - 110 с.
  17. Колас, Я. Міхасевы прыгоды : паэма : для дашк. узросту / Я. Колас ; маст. А. К. Шэвераў. – Мінск. : Юнацтва, 1994. – 55 с : iл.
  18. Колас, Я. На прасторы жыцьця / Я. Колас. – Менск : Бел. дзярж. выд–ва, 1929. – 164 с. – (Мастацкае слова масам).
  19. Колас, Я. На росстанях : трылогія : для ст. шк. ўзросту / Я. Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 637 с. : iл.
  20. Колас, Я. Нёманаў дар : апавяданні, аповесць / Я. Колас ; [уклад. М. Мушынскага]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 431 с. – (Беларуская проза XX стагоддзя).
  21. Колас, Я. Новая зямля : паэма / Я. Колас ; [прадм. М. Тычыны ; маст. Г. Грак]. – Мінск : Кніга, 2002. – 604 с. : фотаіл. – (Народная бібліятэка).
  22. Колас, Я. Новая зямля : паэма : [для сярэд. і ст. шк. узросту] / К. М. Міцкевіч ; [прадм. М. Мушынскага]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 332 с.
  23. Колас, Я. Паэмы / Я. Колас. - Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1946. - 452 с.
  24. Колас, Я. Песні жальбы. Казкі жыцця : [для ст. шк. узросту] / К. М. Міцкевіч ; [прадм. : У. Гніламёдава, М. Мушынскага]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 230 с.
  25. Колас, Я. Песняй вітаю я вас! / Я. Колас. – Мінск : Беларусь, 1974. – 48 с.
  26. Колас, Я. Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы / Я. Колас. – Мінск : Дзяржвыдавецтва, 1957. – 587 с.
  27. Колас, Я. Рак-усач / Я. Колас. - Минск : Детгиз, 1962. – 35 с.
  28. Колас, Я. Раніца жыцця : апавяданні / Я. Колас. - Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, Рэд. дзіцячай літаратуры, 1950. - 116 с. - (Школьная бібліятэка).
  29. Колас, Я. Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця / Я. Колас ; маст. П. М. Драчоў. – Масква : Лазурак, 1997. – 288 с. : iл. – Змест : З паэмы "Новая зямля" ; Вершы ; Казкі жыцця ; Апавяданні.
  30. Колас, Я. Рассказы о прошлом : пер. с белорус. / Я. Колас. - Москва : Детгиз, 1956. – 94 с.
  31. Колас, Я. Родныя вобразы : вершы / Я. Колас. - Мінск : Юнацтва, 1982. - 191 с., [4] л. іл. - (Паэтычная бібліятэка).
  32. Колас, Я. Рыбакова хата : паэма / Я. Колас. - Мінск : Дзярж. выд-ва БССР, 1947. - 248 с.
  33. Колас, Я. Собрание сочинений : в 3 т. / Я. Колас. – Москва : Известия, 1958.
  34. Колас, Я. Собрание сочинений : в 4 т. / Я. Колас. - Москва : Гослитиздат, 1951–1952.
  35. Колас, Я. Сымон-музыка : паэма / Я. Колас. - Мінск : Народная асвета, 1977. - 192 с. - (Школьная бібліятэка).
  36. Колас, Я. "...Табой я жыў, табой жыву" : вершы, прысвечаныя Марыi Дзмiтрыеуне Мiцкевiч / Я. Колас // Роднае слова. – 2000. – № 1. – С. 90–93.
  37. Колас, Я. Трясина : повесть : пер. с белорус. / Я. Колас. - Москва : Воениздат, 1965. – 186 с.
  38. Колас, Я. Хата рыбака : поэма : перевод с белорусского / Я. Колас. - Ленинград : Советский писатель, 1949. – 245 с.
  39. Колас, Я. Якуб Колас - без купюр : [вершы] // Журналист (РБ). - 2009. - N 1-2. - С. 48-49.
  40. Купала, Я. Стихотворения и поэмы ; Павлинка ; Стихотворения и поэмы / Я. Купала, Я. Колас. - Москва : Художественная литература, 1969. – 687 с.

ГАЛОЎНАЯ | БIЯГРАФIЯ | МАЙСТЭРСТВА КОЛАСА | ЯКУБ КОЛАС - ПЕДАГОГ | КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ | | ЛIТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗI | У СКАРБОНКУ ЛIТАРАТАРА | РЭСУРСЫ IНТЭРНЭТ | РАДАВОД ЯКУБА КОЛАСА |

© 2024 Бiблiятэка ВДУ