ВIРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАЎКА

да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

ГАЛОЎНАЯ | БIЯГРАФIЯ | МАЙСТЭРСТВА КОЛАСА | ЯКУБ КОЛАС - ПЕДАГОГ | КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ | | ЛIТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗI | У СКАРБОНКУ ЛIТАРАТАРА | РЭСУРСЫ IНТЭРНЭТ | РАДАВОД ЯКУБА КОЛАСА |


БIЯГРАФIЯ


Щелкните для увеличения изображения  
У коласавых мясцінах на Стаўбцоўшчыне
Щелкните для увеличения изображения Пазбыцца гэтых сноў
І з'яў былых не ў сілах я і сёння:
Не-не ды ўспомню зноў
Той кут, дзе я даўно
Сагрэты быў пяскамі Наднямоння.

Я. Колас "З дарогі"

Акінчыцы - месца нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа
Щелкните для увеличения изображения Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы, нeпадалёку ад горада Стоўбцы (зараз Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці), у сям'і лесніка. Бацькі паэта былі родам з вёскі Мікалаеўшчына.
Ганна Юр'еўна Міцкевіч, маці Якуба Коласа
1923 г.

Щелкните для увеличения изображения "Бацька мой, Міхаіл Казіміравіч Міцкевіч, быў лесніком. Чалавек ён быў невялікай адукацыі: умеў распісацца, чытаць па-польску і па-руску. Разбіраў нават і рукапіс. Маці мая, Ганна Юр'еўна з Лёсікаў, зусім няграматная, але разумная ад прыроды і добрая жанчына."

Я. Колас "Аўтабіяграфія"

Бацька паэтта
Карцiна Л. Рана

Щелкните для увеличения изображения

Вучыцца чытаць ён спрабаваў сам, памагалі старэйшыя. Першая навука вялася дома, у так званага "дарэктара" - вясковага хлопчыка, які закончыў пачатковую школу.

Потым Кастусь хадзіў у пачатковую школу ў Мікалаеўшчыне.

З Альбуці Кастусь паехаў вучыцца ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1898-1902 гг.).

Юнак многа чытаў, спрабаваў сілы ў паэзіі. Ён чуйна прыслухоўваўся да людской гамонкі, запісваў казкі, песні, прымаўкі.

Пасля заканчэння настаўніцкай семінарыі Канстанцін Міхайлавіч паехаў на Палессе з жаданнем "усімі сіламі, усім сэрцам служыць працоўнаму народу".

Якуб Колас - семінарыст

Щелкните для увеличения изображения

У 1906 годзе ўпершыню на літаратурнай арэне з'явілася імя Якуба Коласа. Так падпісаўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч пад вершам "Наш родны край".

За смелае слова, за рэвалюцыйную дзейнасць Якуба Коласа пазбавілі волі. Два гады вялося судовае следства за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, які адбыўся ў 1906 годзе.

У 1910 годзе выйшла з друку першая кніга вершаў паэта "Песні жальбы".

"У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала - вельмі цікавыя хлопцы! Так проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы крыху гэтых якасцей..."

Так пісаў Максім Горкі аб нараджэнні на беларускай зямлі сапраўдных паэтычных талентаў - Якуба Коласа і Янкі Купалы.

 

Щелкните для увеличения изображения

Смольня - першы ўласны куток родных Якуба Коласа і месца першай сустрэчы з Янкам Купалам

Смольня

Щелкните для увеличения изображения

Памятным для Якуба Коласа быў 1912 год.
Ён упершыню сустрэўся на хутары Смольня з Янкам Купалам.
На ўсё жыццё яны сталі шчырымі, неразлучнымі сябрамі.

Першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы ў 1912 г.
Я. Харытоненка, 1956

Щелкните для увеличения изображения "… У 1912 годзе я пазнаёміўся з маладой настаўніцай Пінскай чыгуначнай школы. Прозвішча яе было Каменская. Так у маё жыццё ўвайшла Марыя Дзмітрыеўна. Добра было б зірнуць на ўсё, што я пісаў у той час ёй і пра яе. Я саромеўся тых вершаў… У друк, вядома, нічога не падаваў, няёмка адбіраць месца ў газеце і час у людзей на сваё, што толькі мне належыць…".

М. Лужанін "Колас расказвае пра сябе"

Марыя Дзмітрыеўна Каменская, нявеста Якуба Коласа
1912 г.

Щелкните для увеличения изображения

У гады першай сусветнай вайны Якуб Колас быў прызваны ў царскую армію. Паэт добра разумеў антынародны характар імперыялістычнай бойні. Яго творы гэтага часу вызначаюцца выразнай антываеннай накіраванасцю.

Разлучыўся салдат з сваёй роднай сям'ей,
Развітаўся ён з домам сваім.
Знае лес баравы, дзе дыбаў ён ступой,
Што за думкі віліся над ім…

Я. Колас "Думкі салдата"

Якуб Колас з жонкай і сынам Данілам
1917 г.

Щелкните для увеличения изображения

Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю Якуб Колас сустрэў з радасцю:

Браты! Вялікая дарога
Чакае нас і родны край -
Жніво настала, працы многа, -
Навукі семя засявай!

Якуб Колас
1917 г.

Щелкните для увеличения изображения

18 кастрычніка 1926 года за поспехі ў развіцці мастацкай літаратцры і ў сувязі з дваццацігоддзем літаратурнай дзейнасці ўрад БССР прысвоіў Якубу Коласу званне народнага паэта Беларусі.

У 20-я гады пісьменнік праводзіў вялікую педагагічную работу. Ён выкладаў методыку роднай мовы ў Мінскім педтэхнікуме, чытаў курс беларускай мовы ва ўніверсітэце.

У 1929 годзе яго выбралі віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Плённымі ў творчасці песняра былі і 30-я гады. Пісьменнік дасягнуў вялікіх поспехаў у адлюстраванні савецкай рэчаіснасці.

За выдатныя заслугі перад народам урад Савецкага Саюза ўзнагародзіў Якуба Коласа ў 1939 годзе ордэнам Леніна.

Якуб Колас са сваёй сям'ёй

Щелкните для увеличения изображения

Вялікая Айчынная вайна прынесла гора кожнаму савецкаму чалавеку. На фронце загіную сын Якуба Коласа Юрка. Пякучым болем у сэрцы паэта адгукнулася вестка аб смерці яго лепшага друга Янкі Купалы.

Гнеўна гучала ў гэтыя грозныя гады мастацкае слова песняра:

Вышэй, ярчэй узнімем молат,
Распалім горны гарачэй.
На абарону, мой люд-волат!
Удар па ворагу ямчэй!

Жывучы ўдалечыні ад Беларусі, на братняй узбекскай зямлі, ён усёй душой быў тут, у роднай старонцы, дзе гераічны народ вёў барацьбу з фашыстамі.

Сын Якуба Коласа Юрка. Загінуў на Заходнім фронце
(1917-1941)

Щелкните для увеличения изображения

Адышлі, адгрымелі баі. Да мірнай стваральнай працы вярнуліся савецкія людзі. Па-ранейшаму народны пясняр актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і палітычным жыцці рэспублікі.

Да апошніх дзён жыцця Канстанцін Міхайлавіч заставаўся на баявым літаратурным пасту, нёс вялікую і пачэсную службу на карысць грамадства.

13 жніўня 1956 года сэрца слаўнага сына Беларусі перастала біцца…

"Жывіце даўжэй, хлопцы! Дагледзьце на свае вочы ўсё, чаго не давялося мне, і заўсёды помніце: хай кожны дзень ваш сябруе ці з пачаткам, ці з заканчэннем якой-небудзь справы".

М. Лужанін "Колас расказвае пра сябе"

Я. Колас, М. Танк, М. Лужанін на возеры Нарач
Ліпень, 1956 г.

Літаратура да раздзела
"Бiяграфiя":

  1. 5 ліпеня - 100 год з дня нараджэння Антося Галіны (1897-1991), пісьменніка, грамадскага дзеяча, эмігранта (ЗША) : аб малодшым браце Якуба Коласа // Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку. - 1997. - N 5. - С. 3-5. - Бiблiягр.: 7 назв.
  2. Аб мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 130-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа : 29 студзеня 2007 г. N 57 // Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь. - 2007. - N 2 (129). - С. 55-58.
  3. Александрович, С. От родной земли… : повесть о детских и юношеских годах Якуба Коласа / С. Александрович. - Мн. : Беларусь, 1966. - 308 с.
  4. Арлоў, У. Нечаканы скарб ніжняе шуфляды / Уладзімір Арлоў // Культура. - 2007. - N 32. - С. 15.
  5. Балуева, Л. М. Крыжаванка «Жыццё і творчасць Якуба Коласа» / Л. М. Балуева // Беларуская мова і літаратура. - 2017. - № 11. - С. 63.
  6. Белы, С. Міхалава дрэва : [да 120-годдзя Якуба Коласа] / С. Белы // Полымя. - 2002. - N 9/10. - С. 313-326.
  7. Белы, С. Пра дзядзьку Якуба : успамiны пра Я. Коласа / С. Белы // Полымя. - 1997. - N 10. - С. 260-267.
  8. Белы, С.М. На бацькоўская зямлі : успаміны / Сімон Міхайлавіч Белы. - Мн. : Маст. літ., 1993. - 90 с.
  9. Богдан, Н. А. Рэпрэзентацыя маўленчай дзейнасці чалавека ў фразеалогіі Якуба Коласа[Текст] / Н. А. Богдан // Известия Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины. Сер. Гуманитарные науки. - 2016. - № 4. - С. 73-78. - Бібліягр.: с. 78 (10 назв.).
  10. Вавёрка, Л. Па слядах Коласа / Леся Вавёрка // Витебский проспект. - 2007. - 3 мая. - С. 2.
  11. Важнік, С. Якуб Колас кахае, любіць, сябруе... : эпісталярная карціна жыцця паэта / Сяргей Важнік// Роднае слова. - 2009. - N 5. - С. 44-47. - Бiблiягр.: с. 47 (4 назв.).
  12. Васковіч, Ж. Л. Жыццё дзеля Беларусі : (урок у IX класе, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа) / Ж. Л. Васковіч // Беларуская мова і літаратура. - 2017. - № 5. - С. 29-35.
  13. Вашчыла, П. З гісторыі ваенных дзеннікаў пісьменніка / Паліна Вашчыла // Белорусская военная газета. - 2007. - 3 нояб. - С. 8. - Ил. : фот.
  14. Вялікі пясняр беларускага народа : зб. артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Я. Коласа. - Мн. : Дзяржвыд БССР, 1959. - 456 с.
  15. Вярбіцкая, В. І. Гістарычны дыскурс у творчай спадчыне Якуба Коласа[Текст] / Вольга Вярбіцкая, Аляксандр Смолік // Беларускі гістарычны часопіс. - 2012. - № 11. - С. 25-32.
  16. Вярбіцкая, В. Культуралагічная інтэнцыя творчай спадчыны Якуба Коласа / Вольга Вярбіцкая// Роднае слова. - 2010. - N 11. - С. 95-98. - Бібліягр.: с. 98 (9 назв.).
  17. Галоўка, С. "Панямонь... - мястэчка вельмі выдатнае" : Новы Свержань у жыццi i творчасцi Якуба Коласа / С. Галоўка // Роднае слова. - 1996. - N 4. - С. 197-207.
  18. Галоўка, С. Курскія ростані Якуба Коласа / С. Галоўка // Беларуская думка. - 2021. - № 4. - С. 44-49.
  19. Галоўка, С. Куток радзімы песняра : (да 120-годдзя Якуба Коласа) / С. Галоўка // Крыніца. - 2002. - N 11-12. - С. 47-69.
  20. Гарон, А. "Мой дарагі далекі дружа" : перапіска Якуба Коласа і Уладзіслава Чаржынскага / Антаніна Гарон // Культура. - 2007. - 3-9 ліст. - С. 15. - Ил. : фот.
  21. Гарон, А. "Новая земля" дзядзькі Антося : малавядомыя старонкі з жыцця Якуба Коласа / Антаніна Гарон // Звязда. - 2007. - 31 кастрычніка. - С. 7.
  22. Гарон, А. "У цяжкі час вайны суровай..." : новыя выставы дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа / Антаніна Гарон, Ірына Казловіч // Роднае слова. - 2004. - N 12. - С. 67-71. - Бібліягр.: с. 71.
  23. Гарон, А. Пад небам Якуба Коласа : [пейзажы-рэканструкцыіі Ул. Сулкоўскага хутора Смольня] / А. Гарон // Мастацтва. - 1994. - N 7. - С. 57-64.
  24. Говар, І. Мае сустрэчы з Якубам Коласам / Іван Говар // Настаўніцкая газета. - 2007. - 17 мая. - С. 4.
  25. Головко, С. Виленские адреса народного песняра : [Якуб Колас ў Вільне] / С. Головко // Беларуская думка. - 2018. - № 12. - С. 42-50.
  26. Грэкава, Г.I. Ад настаўніка для народа - да народнага песняра : 120 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа / Г. І. Грэкава // Адукацыя і выхаванне. - 2002. - N 10. - С. 65-68. - Библиогр.: с. 68.
  27. Далідовіч, Г. Коласавы нягоды і надзеі / Г. Далідовіч // Літаратура і мастацтва. - 2007. - N 30. - С. 12.
  28. Далідовіч, Г. Падрыхтоўка... да турмы, або Якуб Колас у 1906-1908 гады / Генрых Далідовіч // Літаратура і мастацтва. - 2007. - 18 мая. - С. 12.
  29. Далідовіч, Г. Шлях да вяршыні / Г. Далідовіч // Літаратура і мастацтва. - 2007. - N 28. - С. 14.
  30. Дашкевіч, С. Сустрэча праз гады / Святлана Дашкевіч // Культура. - 2007. - N 44. - С. 8-9.
  31. Дзвінская, Э. Народны паэт будзе ўшанаваны ў нацыянальнай скарбніцы / Э. Дзвінская // Краязнаўчая газета. - 2022. - N 7. - С. 2.
  32. Дзям'янка, В. "Сагрэты быў пяскамі Наднямоння" : Стаўбцы ў жыццi i творчасцi Якуба Коласа : лiтаратурна-музычная кампазiцыя / В. Дзям'янка // Роднае слова. - 2002. - N 9. - С. 93-96.
  33. Дзянісава, С. Жанчыны Коласа / Святлана Дзянісава// Маладосць. - 2012. - N 10. - С. 88-91.
  34. Жарнасек, Р. "Край Стаўбцоўскі, ты Коласа край" : з вопыту працы па знаемстве дашкольнікаў з жыццем і творчасцю Якуба Коласа / Р. Жарнасек // Пралеска. - 2012. - № 9. - С. 4-5.
  35. Жигоцкий, Н. Народный трибун / Николай Жигоцкий // Белорусская военная газета. - 2007. - 3 нояб. - С. 8. - Ил. : фот.
  36. Жизнь и творчество белорусского писателя Якуба Коласа в период Великой Отечественной войны.
  37. Жыгоцкі, М. Малавядомае пра Якуба Коласа / Мікола Жыгоцкі // Полымя. - 2011. - N 11. - С. 137-146.
  38. Жыгоцкі, М. У суровыя гады ваеннага ліхалецця / Мікола Жыгоцкі // Полымя. - 2009. - N 12. - С. 148-163.
  39. Жыгоцкі, М.Р. Побач з Коласам / М.Р. Жыгоцкі, навук. рэд. В.П. Жураўлеў. - Мн. : Беларуская навука, 1996. - 196 с. : iл.
  40. Жыгоцкі, М.Р. Сцежкамі паэта : па коласаўскіх мясцінах / Мікалай Рыгоравіч Жыгоцкі. - Мн. : Полымя, 1990. - 46 с.
  41. Жыгоцкі, М.Р. Сэрца пакідаю вам : па коласаўскіх мясцінах : для сярэд. і ст. шк. узросту / М.Р. Жыгоцкі. - Мн. : Полымя, 1993. - 80 с. : iл. - Бібліягр.: с. 79.
  42. Жыгоцкі, М.Р. У цяжкі час вайны суровай : аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа ў эвакуацыі / М.Р. Жыгоцкі. - Мн. : Навука і тэхніка, 1995. - 120 с. : iл.
  43. Жыцце для народа : зб. матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа. - Мн. : Дзяржвыд БССР, 1962. - 295 с.
  44. З жыццяпісу Якуба Коласа : дакументы і матэрыялы. - Мн. : Навука і тэхніка, 1982. - 383 с.
  45. Зайцава, Г. "Мінск - гэта сімвал творчага духу беларускага народа..." : сталiчныя адрасы песняра / Г. Зайцава // Роднае слова. - 2002. - N 6. - С. 101-104. - Бiблiягр.: с. 104.
  46. Зайцава, Г. Мінск як сімвал духу творчага... / Ганна Зайцава // Літаратура і мастацтва. - 2007. - 2 ліст. - С. 14. - Ил. : фот.
  47. Зубкоўскі, Б. Прытулак дум, абраны мой куток... : Якуб Колас і Пухавіччына / Браніслаў Зубкоўскі // Настаўніцкая газета. - 2007. - 3 ліст. - С. 10-11.
  48. Казлова, В. Сяброўства Васіля Казлова і Якуба Коласа / Вольга Казлова // Літаратура і мастацтва. - 2007. - 29 чэрвеня. - С. 13.
  49. Камароўская, З. "Мілы кут маіх дзядоў" : Стаўбцоўскiя мясцiны песняра [Якуба Коласа] / З. Камароўская / З. Камароўская // Роднае слова. - 2002. - N 4. - С. 99-103.
  50. Камароўская, З. Каласіцца і саграваць : з гісторыі Коласаўскіх чытанняў / Зінаіда Камароўская // Роднае слова. - 2005. - N 5. - С. 79-81.
  51. Камароўская, З. М. Пад небам Песняра / З. М. Камароўская ; гутарыў Сяргей Галоўка // Беларуская думка. - 2012. - № 10. - С. 84-92. - 5 фот.
  52. Камароўская, З. М. Якуб Колас - дзецям. Радкі, спазнаныя з маленства / Зінаіда Мікалаеўна Камароўская // Полымя. - 2010. - N 11. - С. 140-142.
  53. Каралёў, П. «Між палёў шырокіх я адзін стаю...» : Якуб Колас у Сёмкаве / П. Каралёў // Роднае слова. - 2017. - № 11. - С. 71-74.
  54. Карлюкевіч, А. Дарога да Коласа / А. Карлюкевіч // Полымя. - 1998. - N 5. - С. 284-287.
  55. Каўко, А. Успамін пра Коласа / Аляксей Каўко// Маладосць. - 2012. - N 8. - С. 73-74.
  56. Качкан, Т. І. Якуб Колас. Жыццёвы і творчы шлях. Лірыка[Тэкст] / Т. І. Качкан // Беларуская мова і літаратура. - 2017. - № 3. - С. 12-15.
  57. Кірпічэнкава, Н. Падарожжа па старонках ягонага жыцця / Наталля Кірпічэнкава ; фот. Ю. Іванова // Культура. - 2007. - 3-9 ліст. - С. 3. - Ил. : фот.
  58. Колас смяецца, дбае, дапамагае : выбраныя мясцiны з успамiнаў пра Якуба Коласа // Роднае слова. - 1996. - N 4. - С. 208-213. - Заканчэнне. Пач. N 1, 2.
  59. Коласаў, Л. Невядомы ліст Якуба Коласа / Л. Коласаў// Полымя. - 2015. - № 4. - С. 187.
  60. Куляшова, Н. Якуб Колас. Жыццёвы і творчы шлях. Элегічнае і жыццесцвярджальнае ў лірыцы паэта: урок беларускай літаратуры (IX клас) / Н. Куляшова // Роднае слова. - 2017. - № 11. - С. 61-63.
  61. Кур'яновiч, Ю. Як навукоўцы змагалiся з чэкiстамi за Лошыцу / Юрась Кур'яновiч // Спадчына. - 2006. - N 2. - С. 38-49.
  62. Лапо, І. Якуб Колас на Клімаўшчыне / І. Лапо // Роднае слова. - 2019. - № 7. - С. 28.
  63. Левановіч, Л. Там, дзе клен гамоніць : ен і рачулка Удра памятаюць Якуба Коласа / Леанід Левановіч // Рэспубліка. - 2007. - 3 ліст. - С. 10.
  64. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе : аповесць-эсэ / Максім Лужанін. - Мн. : Маст. літ., 1982. - 446 с.
  65. Лукашэвіч, Ул. Смольня чакае / Уладзімір Лукашэвіч // Краязнаўчая газета. - 2007. - жнівень. - С. 1.
  66. Ляшук, В. Вытокі нормы : [да 120-годдзя Янкi Купалы i Якуба Коласа] / В. Ляшук // Полымя. - 2002. - N 9/10. - С. 296-312.
  67. Мiцкевiч, В. Урывак з дзённiка Якуба Коласа ва успамiнах сына Данiлы / Вера Мiцкевiч // Роднае слова. - 2008. - N 5. - С. 16-17.
  68. Макрыцкая, Н. "Якуб Колас быў душою Беларускай Акадэміі навук" / Н. Макрыцкая // Роднае слова. - 2003. - N 12. - С. 73-75. - Бібліягр.: с. 14.
  69. Мароз, В. Мой родны кут... / Вікенцій Мароз // Літаратура і мастацтва. - 2007. - 2 ліст. - С. 15. - Іл. : фот.
  70. Мароз, Т. Л. "Мы адкрываем Коласа нанова..." / Т. Л. Мароз // Гісторыя і грамадазнаўства. - 2014. - № 12. - С. 45-47.
  71. Мартава, Н. Вітанне з Коласавага дома / Наталля Мартава // Витьбичи = Віцьбічы. - 2007. - 3 нояб. - С. 4.
  72. Міхно, Н. Ф. Якуб Колас: жыццё, творы, героі : (семінар-даследаванне, IX клас) / Н. Ф. Міхно // Беларуская мова і літаратура. - 2020. - № 6. - С. 41-49.
  73. Мицкевич, М. В Коласовском доме : [к 120-летию со дня рождения Якуба Коласа] / М. Мицкевич // Неман. - 2002. - N 11/12. - С. 96-105.
  74. Міцкевіч, В. "Дзіця і маці - сымбаль вечны..." : пра Ганну Юр'еўну Мiцкевiч / Вера Мiцкевiч // Роднае слова. - 2005. - N 11. - С. 97-100.
  75. Міцкевіч, В. Гісторыя адной перапіскі : пiсьма Коласа да жанчын / В. Міцкевіч, Д. Міцкевіч // Полымя. - 1996. - N 8. - С. 298-309.
  76. Міцкевіч, В. На памяць пра Якуба Коласа : невядомыя інскрыпты классіка / В. Міцкевіч // Полымя. - 2021. - № 8. - С. 105-110.
  77. Міцкевіч, В. Невядомыя блакнотныя запісы Якуба Коласа / Вера Міцкевіч // Роднае слова. - 2006. - N 8. - С. 44-46.
  78. Міцкевіч, В. Непаўторная кветка : штрыхi да партрэта жонкi Якуба Коласа / В. Міцкевіч // Першацвет. - 1997. - N 7. - С. 86-95.
  79. Міцкевіч, В. Першая сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа / В. Мiцкевiч // Роднае слова. - 2002. - N 8. - С. 98-99.
  80. Міцкевіч, В. Якуб Колас у Семкаве / В. Міцкевіч // Беларуская мінуўшчына. - 1997. - N 5. - С. 13-20.
  81. Міцкевіч, В. Якуб Колас і Кузьма Чорны: жыццёвыя і творчыя паралелі / В. Міцкевіч, Н. Шугавіна-Адамовіч // Роднае слова. - 2020. - № 11. - С. 16-20.
  82. Міцкевіч, Д. "Дзяцей, як тых снапкоў на току!" : браты i сестры Якуба Коласа / Д. Міцкевіч // Роднае слова. - 1995. - N 10. - С. 164-176.
  83. Міцкевіч, М. А ці іграў на скрыпцы Колас? / Міхась Міцкевіч ; гут. Наталля Кірпічэнкава // Культура. - 2007. - 3-9 ліст. - С. 6. - Ил. : фот.
  84. Міцкевіч, М. Дарагія ўспаміны / Міхась Міцкевіч ; гут. Сяргей Дубовік // Літаратура і мастацтва. - 2007. - 2 ліст. - С. 4. - Ил. : фот.
  85. Міцкевіч, М. Пад бацькоўским дахам : успаміны пра Якуба Коласа / Міхась Міцкевіч // Дзеяслоў. - 2008. - N 3 (34). - C. 197-219.
  86. Міцкевіч, М. Песні ў доме Якуба Коласа / Міхась Міцкевіч // Роднае слова. - 2006. - N 1. - С. 82-86.
  87. Міцкевіч, У. З роднага кута : матэрыялы да вывучэння біяграфіі і творчасці Якуба Коласа ў школе / Уладзімір Міцкевіч. - Мн. : Народ. асвета, 1964. - 78 с.
  88. Міцкевіч, У. Побыт сям'і палясоўшчыка : этнаграфiчная абмалеўка лясной каморы / У. Міцкевіч // Роднае слова. - 1995. - N 7. - С. 139-152.
  89. Мушынскi, М. Якуб Колас і яго акружэнне / Міхась Мушынскі // Беларуская думка. - 2006. - N 4. - С. 113-119. - Библиогр.: с. 119. - Ил. : 1 фот.
  90. Мушынскі, М. Што захавала ўдзячная памяць: Якуб Колас і яго асяроддзе ў мемуарным жанры / Міхась Мушынскі // Полымя. - 2008. - N 11. - C. 144-162.
  91. Мушынскі, М. Вялікі нацыянальны паэт : (да 120-годдзя Якуба Коласа) / М. Мушынскi // Крыніца. - 2002. - N 11-12. - С. 12-20.
  92. Мушынскі, М.І. Літаратурна-грамадская дзейнасць Якуба Коласа ў гады Вялікай Айчыннай вайны / М.І. Мушынскі // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2005. - N 2. - С. 11-18.
  93. Мушынскі, М.І. Якуб Колас : летапіс жыцця і творчасці / М.І. Мушынскі. - Мн. : Маст. літ., 1982. - 543 с.
  94. Навуменка, І.Я. Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці / І.Я. Навуменка. - Мн. : Нар. асвета, 1982. - 208 с.
  95. Падаляк, Т. Музы Якуба Коласа / Таццяна Падаляк // Звязда. - 2007. - 3 ліст. - С. 3. - Ил. : фот.
  96. Падліпскі, А. Якуб Колас і Віцебшчына : падзеі і факты / Аркадзь Падліпскі // Народнае слова. - 2007. - 1 ліст. - С. 9.
  97. Пратасевіч, М.І. Пуцявінамі Коласа / Міхаіл Іванавіч Пратасевіч. - Мн. : Універсітэцкае, 2002. - 24 с. [укл.]. - (Да 120-годдзя з дня нараджэння).
  98. Пшыркоў, Ю.С. Летапісец свайго народа : жыццевы і творчы шлях Я. Коласа / Ю.С. Пшыркоў. - Мн. : Навука і тэхніка, 1982. - 376 с. : іл.
  99. Рагошва, В. Сябар яго шасцідзесяцігадовай маладосці : Святлана Сомава ў жыцці і творчасці Якуба Коласа / В. Рагошва // Полымя. - 2003. - N 11. - С. 169-200.
  100. Рытамінская, Я. Дом ў садзе / Ярына Рытамінская ; фот. Кастуся Дробава // Літаратура і мастацтва. - 2007. - 2 ліст. - С. 5. - Іл. : фот.
  101. Сабуць, А. «Як на тайнай споведзі» : слова пра класіку і класіка слова / А. Сабуць // Роднае слова. - 2018. - № 5. - С. 25-26. - Рэц. на кн.: Жук, І. Прыхінуцца да крыніцы / І. Жук. - Гродна : ГрДУ, 2017. - 235 с.
  102. Савіцкі, А. Коласаў дом / А. Савіцкі // Пачатковая школа. - 2007. - N 5. - С. 28.
  103. Саламевіч, А. "Устае куточак той прыгожа..." : Коласаўскiя мясцiны на старонках часопiса "Альбуць" / А. Самалевіч // Роднае слова. - 1997. - N 3. - С. 172-177.
  104. Саламевіч, А. Стаўпецкая лясная камора ў Цемных Лядах / А. Саламевіч // Роднае слова. - 1998. - N 6. - С. 207-212.
  105. Саламевіч, Я. Псеўданімы Якуба Коласа / Янка Саламевіч // Роднае слова. - 2006. - N 11. - С. 66-68.
  106. Смолік, А. І. Якуб Колас аб сродках фарміравання свядомага чытання[Тэкст] : філасофска-педагагічныя погляды класіка беларускай літаратуры на месца і ролю кнігі ў сацыялізацыі і культурызацыі школьнікаў / А. І. Смолік // Народная асвета. - 2014. - № 6. - С. 28-31. - Бібліягр.: с. 31 (10 назв.) .
  107. Субат, С. Вялікая Айчынная ў лесе паэта / Святлана Субат // Белорусская военная газета. - 2007. - 3 нояб. - С. 8.
  108. Сцяпанаў, Ул. Іншы Колас / Ул. Сцяпанаў // Рэспубліка. - 2007. - 14 верасня. - С. 1, 4.
  109. Сянькоў, В. Наш родны кут, як ты нам мілы... / Віталій Сянькоў // Віцьбічы. - 2007. - 6 нояб. - С. 4.
  110. Тамільчык, Т. Неўміручая спадчына - Колас, Купала : літаратурна-музычнае свята (VII - XI класы) / Т. Тамільчык, А. Татарчук // Роднае слова. - 2018. - № 8. - С. 69-72.
  111. Томашава, С. Жыццёвы шлях Якуба Коласа : урок беларускай лiтаратры у Х класе / Святлана Томашава// Роднае слова. - 2009. - N 11. - С. 58-62. - Бiблiягр.: с. 62.
  112. Трафімчык, А. Хто чужаніцы?[Текст] : Якуб Колас пра падзел Беларусі 1921 г. / А. Трафімчык// Дзеяслоў. - 2012. - № 5(60). - С. 279-292. - Бібліягр.: с. 292 (22 назв.).
  113. Трафімчык, А. Якуб Колас у Расіі / Анатоль Трафімчык // Маладосць. - 2012. - N 10. - С. 69-72.
  114. Трус, М. Якуб Колас - дэлегат мiжнароднага кангрэса пiсьменнiкау у абарону культуры / Мiкола Трус // Роднае слова. - 2010. - N 6. - С. 23-25. - Бiблiягр.: с. 25 (9 назв.). - 1 фот.
  115. Тумаш, Г. Акіньчыцы - пры шляху шырокім : Радзiма Якуба Коласа / Г. Тумаш // Роднае слова. - 1995. - N 5. - С. 164-174.
  116. Тычына, М. Янка Купала i Якуб Колас: учора, сёння i заусёды[Текст] / М. Тычына // Наука и инновации. - 2012. - № 12. - С. 57-59. - Библиогр.: с. 59 (7 назв. ).
  117. Улада і творцы : новыя звесткі пра тайную вайну органаў ДПУ-НКУС супраць Янкi Купалы i Якуба Коласа ў 20-30-я гг. // Беларусь. - 1998. - N 7. - С. 36-38.
  118. Успаміны пра Якуба Коласа / склад. І.С. Курбека. - Мн. : Маст. літ., 1982. - 246 с.
  119. Хвалей, Я. Увекавечанне роднай зямлі па-свойму : [валуны "Каласавіны"] / Я. Хвалей // Крыніца. - 2003. - N 10. - С. 50-58.
  120. Чарнякевіч, Ц. Біяграфія класікаў у дакументах і фактах / Ціхан Чарнякевіч // Маладосць. - 2012. - N 10. - С. 73-75.
  121. Чэмер, М. Былі мы ў Коласа ў гасцях... / Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. - 2007. - 5 мая. - С. 13.
  122. Чумаков, В. Во весь Колас / В. Чумаков // Союзное государство. - 2019. - № 12. - С. 126.
  123. Шандроха, Н.Дыскурснае асэнсаванне вайны праз трагічны лёс Юрыя Міцкевіча, сына Якуба Коласа / Нона Шандроха // Роднае слова. - 2016. - № 7. - С. 10-13. - Библиогр.: с. 13 (5 назв.).
  124. Штура, А. "Спяшайцеся з паэтам стрэцца..." / А. Штура // Роднае слова. - 2002. - N 11. - С. 69-74.
  125. Якулін, Я. Шляхамі Якуба Коласа / Я. Якулін // Літаратура і мастацтва. - 2007. - 21 верасня.

ГАЛОЎНАЯ | БIЯГРАФIЯ | МАЙСТЭРСТВА КОЛАСА | ЯКУБ КОЛАС - ПЕДАГОГ | КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ | | ЛIТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗI | У СКАРБОНКУ ЛIТАРАТАРА | РЭСУРСЫ IНТЭРНЭТ | РАДАВОД ЯКУБА КОЛАСА |

© 2024 Бiблiятэка ВДУ