| ГАЛОЎНАЯ | БIЯГРАФIЯ | МАЙСТЭРСТВА КОЛАСА | ЯКУБ КОЛАС - ПЕДАГОГ | КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ | | ЛIТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗI | У СКАРБОНКУ ЛIТАРАТАРА | РЭСУРСЫ IНТЭРНЭТ | РАДАВОД ЯКУБА КОЛАСА | |
Якуб Колас - народны паэт і народны настаўнік. Многія пакаленні пісьменнікаў і настаўнікаў выхаваны ім. На яго творах вучацца жыць, працаваць, любіць Радзіму і чалавека юныя і дарослыя чытачы. Цяпер змянілася наша жыццё, няма ўжо ні вузкай і беднай сялянскай нівы, ні сахі, ні дымнае лучыны ў хаце. Але многія прыёмы і прынцыпы першапачатковага навучання застаюцца тымі ж. Знаёмаю сцежкай чалавек ідзе ў шырокі свет, і паступова гэты вялікі свет разгортвае перад ім свае багацці, робіць чалавека творцам і адкрывальнікам новага. І ў гэтым сэнсе педагагічны вопыт Якуба Коласа можа многае і вельмі важнае падказаць: выхоўваць трэба толікі праўдай, раскрываючы перад дзецьмі рэальную, сапраўдную красу жыцця і чалавека. Рэаліст у мастацтве, Якуб Колас ставіў перад сабой задачу выхоўваць у дзецях праўдзівасць, як важнеўшую рысу характару, чуласць, абуджаць у іх адзыўлівасць, спагадлівасць і дабрату, самастойнасць і актыўнасць. Дэвіз Коласа-педагога - не баяцца жыцця. А ісці яму насустрач і загартоўвацца ў змаганні. |
Літаратура да раздзела
|
Праблемы развіцця дзіцячай літаратуры і пытанні дзіцячага чытання былі ў цэнтры ўвагі Якуба Коласа на працягу ўсяго яго творчага жыцця. І гэта невыпадкова. Бо Колас закончыў нестаўніцкую семінарыю і доўгі час працаваў настаўнікам спачатку ў дзяржаўнай школе, а потым, калі за ўдзел у першым нелегальным настаўніцкім з'езде (1906 г.) быў зволнены з работы, арганізаваў нелегальную беларускую школку. Малады настаўнік прыклаў нямала намаганняў, каб выклікаць у сялянскіх дзяцей цікавасць да чытання, любоў да літаратуры. У гэта час і ўзнікла ў яго задума напісаць кнігу для чытання, па якой маглі б вучыцца дзеці ў беларускіх школах. Такой кнігай і з'явілася ў 1909 годзе "Другое чытанне для дзяцей беларусаў", выдадзенае ў Пецярбурзе выдавецкай суполкай "Загляне сонца і ў наша аконца". Першая дзіцячая кніжка Коласа ўся прасякнута духам народнай творчасці, ідэямі патрыятызму і любові да чалавека працы. Яна падпарадкавана задачам навучання і выхавання ў дзяцей лепшых маральных якасцей. |
|
Высокай паэтычнай культурай, займальнасцю, паслядоўнасцю ў разгортванні падзей вызначаецца паэма "Рак-вусач". Яна з'яўляецца добрым прыкладам творчага засваення самога складу і стылю народнай казкі. У паэме паэтызуецца не капрыза-рак, а спелае, буйнае ржаное каліва - сімвал стойкасці, вынослівасці і жыццяздольнасці.
Толькі яно здолела пераканаць рака ў тым, што яго доля не самая горшая, і прынесці вяселле і радасць другім.
|
|
Невялічкую паэму "Міхасёвы прыгоды" часам называюць апавяданнем ў вершах.
Гарадскога хлопчыка Міхаську, які доўга хварэў у зімовы час, паслалі на ўсё лета ў вёску адпачыць і набрацца сіл.
Тут і пачынаюцца розныя прыгоды, удачы і няўдачы. Кожны раздзел паэмы паэтычна раскрывае якую-небудзь новую карціну ці з'яву ў прыродзе.
Выдатная якасць твора - яго прастата, маляўнічасць і непасрэднасць.
Аб самых звычайных рэчах паэт умее так расказаць, што нібы нанава адкрывае перад намі цудоўны куточак роднай зямлі,
сапраўднае хараство мілай нашаму сэрцу прыроды.
|
|
У зборнік "Детям" увайшлі вершы для дзяцей, урыўкі з паэм "Сымон-музыка" і "Новая зямля", казка "Рак-вусач" і вершаваныя апавяданні "Міхасёвы прыгоды" і "Савось-распуснік" у перакладзе на рускую мову. Створаныя ім казкі, вершы і паэмы, апавяданні і аповесці разнастайныя сваёй праблематыкай,
багатыя яркімі вобразамі, мастацка-выяўленчымі сродкамі і сведчаць аб глыбокім пранікненні пісьменніка ў дзіцячую псіхалогію,
аб уменні пісаць цікава і займальна на самыя важныя і актуальныя тэмы. Лепшыя яго творы ўвайшлі ў дзіцячую класіку
("Рак-вусач", "Міхасёвы прыгоды", "Савось-распуснік" і інш.).
|
Літаратура да раздзела
|
| ГАЛОЎНАЯ | БIЯГРАФIЯ | МАЙСТЭРСТВА КОЛАСА | ЯКУБ КОЛАС - ПЕДАГОГ | КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ | | ЛIТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗI | У СКАРБОНКУ ЛIТАРАТАРА | РЭСУРСЫ IНТЭРНЭТ | РАДАВОД ЯКУБА КОЛАСА | |