КНIЖНАЯ ВЫСТАЎКА

да 140-годдзя з дня нараджэння паэта
ГАЛОЎНАЯ :  РАЗДЗЕЛЫ ВЫСТАЎКI :  ЛIТАРАТУРА :  IЛЮСТРАЦЫI :  ПРА ЯНКУ КУПАЛУ :  З ДУМКАЙ ПРА БЕЛАРУСЬ


Щелкните для увеличения изображения У прыгожым маляўнічым кутку нашай рэспублікі размясцілася Вязынка. Цудоўная прырода гэтага краю: вакол зялёны бор, прасторныя лугі, звілістыя дарогі. Сярод маляўнічай прыроды гэтага краю па-над невялічкай рачулкай у вёсцы Вязынка стаіць хатка. Тут, у гэтай маленькай хатцы, нарадзіўся Янка Купала.
Вязынка. Хата, дзе нарадзіўся Янка Купала
Щелкните для увеличения изображения Луцэвіч Бянігна Іванаўна (дзявочае Валасевіч; 1857 - 30.6.1942), маці паэта. Нарадзілася на Міншчыне ў фальварку Няшота, што непадалёк ад мястэчка Рубяжэвічы у сям'і дробнага шляхціца. У 1879 супраць волі бацькоў, парваўшы з сям'ёй, выйшла замуж за Д. А. Луцэвіча. У 1881 пераехалі ў Вязынку, дзе 25.6 (7.7) 1882 нарадзіўся першынец, якога назвалі Янкам.
Маці паэта
Щелкните для увеличения изображения Луцэвіч Дамінік Ануфрыевіч (1846 - 14.5.1902), бацька паэта. Нарадзіўся на Міншчыне ў засценку Пяскі, каля Ігумена (Ігумен - цяперашні Чэрвень) у сям'і беззямельнага засцянковага шляхціца. Адукацыю меў невялікую. Трохі чытаў па-польску. У 1879 ажаніўся з Бянігнай Іванаўнай Валасевіч. Пасля шлюбу аддзяліўся ад сям'і бацькоў і стаў арандатарам памешчыцкіх фальваркаў.
Бацька паэта
Щелкните для увеличения изображения  
Янка Купала ў шасцігадовым узросце
Щелкните для увеличения изображения Ляўкі - цэнтр Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка "Ляўкі", дзе размяшчаецца філіял літаратурнага музея Янкі Купалы. Тут паэт жыў і працаваў у 1935 - 1941. Упершыню гэтыя мясціны паэт наведаў у час творчай камандзіроўкі у 1935.
Ляўкі. Будынак дачы Я. Купалы
Щелкните для увеличения изображения У запаведніку, як і ўздоўж дарогі, якая вядзе ў Вязынку, ляжыць мноства камянёў-валуноў. На адным з іх высечаны радкі: Я тут бачу свій край, поле, рэчку і бор. Сваю матку-зямлю - Беларусь.
Камень-валун з купалаўскімі радкамі
Щелкните для увеличения изображения У 1916 Янка Купала ўступае ў шлюб з Уладзіславай Францаўнай Станкевічанкай - актыўнай дзяячкай беларускага культурна-асветніцкага руху.
Я.Купала з жонкой…
Щелкните для увеличения изображения Щелкните для увеличения изображения
Янка Купала. 1919. Янка Купала. 1922.
Щелкните для увеличения изображения Щелкните для увеличения изображения
Янка Купала. 1923. Янка Купала. 1941.
Щелкните для увеличения изображения Творчая і асабістая дружба Купалы і Коласа - змястоўная старонка не толькі біяграфіі кожнага з іх, але і гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і культуры.
Янка Купала і Якуб Колас
Щелкните для увеличения изображения Беларуская літаратура пачатку ХХ ст. - літаратура паскоранага развіцця, якая змагла на працягу дзесятка год вылучыць яркіе творчыя індывідуальнасці.
Беларускія пісьменнікі…
Щелкните для увеличения изображения Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Янка Купала ўзнагароджан ордэнам Леніна за выдатныя заслугі ў развіцці савецкай мастацкай літаратуры.
М. І. Калінін уручае ордэн Леніна …

ГАЛОЎНАЯ :  РАЗДЗЕЛЫ ВЫСТАЎКI :  ЛIТАРАТУРА :  IЛЮСТРАЦЫI :  ПРА ЯНКУ КУПАЛУ :  З ДУМКАЙ ПРА БЕЛАРУСЬ