Праз многія творы Янкі Купалы праходзяць вобразы Беларусі, маці, калыскі, народа і шляху. Вобраз Беларусі ўвасоблены Я. Купалам у розных іпастасях: Бацькаўшчына-маці, родная зямля, маладая Беларусь… Самым светлым з'яўляецца вобраз маладой Беларусі, які раскрываецца пераважна рамантычнымі фарбамі. Жаданне паэта - не столькі ўславіць маладую прыгажуню, колькі вызначыць ёй належнае месца сярод іншых народаў. Праз яго творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, надзеі, звычаі, гісторыю, прыроду, раскрыў свой характар, светапогляд і норавы, прад'явіў, інакш кажучы, неабвержнае сведчанне свайго існавання на Зямлі. Гэта - народны паэт Беларусі. Марай-думкай пра шчаслівую, вольную Беларусь прасякнута ўся творчасць Янкі Купалы. |
Беларусь, мая старонка, Дый люблю ж яе. Я, калі б з ёй разлучыўся, Плакаў з усіх сіл… |
("З песень аб сваёй старонцы") |
Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор, Ці запеў салавей, ці загагала гусь, - Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор. Сваю матку-зямлю - Беларусь. |
("Гэта крык, што жыве Беларусь") |
Падымайся з нізін, сакаліна сям'я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!... |
("Маладая Беларусь") |
Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю, Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю. І няма на свеце так вялікай меры, І няма на свеце так каваных дзвераў, Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі - Беларусь са мною разлучыць пасмелі! |
("Я ад вас далёка …") |
Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу - Усясвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны загон Беларусі. |
("Мая малітва") |