У чытальнай зале навуковай бібліятэкі (галоўны корпус) 24 лютага прайшла літаратурная прэзентацыя “Ты кажаш, я не ведаю вайны….”.
Выкладчык кафедры літаратуры, дацэнт, кандыдат філалагічных навук Навасельцава Г.В. сумесна са студэнтамі факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый нагадала прысутным і ўдзельнікам мерапрыемства, што пісьменнікі, сведкі далёкіх ваенных гадоў, адкрываюць у сваіх кнігах час сапраўднага гераізму і вялікай трагедыі.
Пад час імпрэзы ў асаблівай атмасферы гучалі ўрыўкі з празаічных і паэтычных твораў В. Быкава, Н. Гілевіча, А. Куляшова, Р. Барадуліна, П. Панчанкі, А. Вярцінскага і інш.
У рамках мерапрыемства супрацоўнікамі бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава твораў ваеннай тэматыкі пад назвай “Вялікая Айчынная вайна”.