За ведамі спрадвеку
Ішлі ў бібліятэку…
Імкліва час змяніўся
І Інтэрнэт з’явіўся.
А мы за гэтай модай
Таксама паспяваем
Апроч звычайных фондаў
Рэсурсы ў ім ствараем.
А калі хто нам скажа:
Прафесія знікае!
То у імгненне вока
Яго пераканаем.
А хто ж рэпазіторый
І базы тут стварае?
Старонкі персанальныя вучоных папаўняе?
“ЭндНот”, “Затэра”, “Мендзялей”
Не змогуць замяніць людзей
“Бібліяноч” таксама вам бот не правядзе.
Прафесіі жадаем пазіцыі трывалай
Калегам – крэатыву, ажыццяўлення мараў,
Здароўя, аптымізму і шчасця на ўвесь век!
Мы ад душы віншуем вас
З ДНЁМ БІБЛІЯТЭК!
А. Кароткіна, супрацоўнік навуковай бібліятэкі ВДУ імя П.М. Машэрава