Ў народным літаратурным музеі ўніверсітэта адбылося адкрыццё фотавыставы кандыдата біялагічных навук, дацэнта, загадчыка кафедры батанікі Леанарда Міхайлавіча Мяржвінскага «Вясна піша вершы кветкамі».
На пачатку сакавіка цікавая сустрэча адбылася на гістарычным факультэце. Да студэнтаў-гісторыкаў першага курса завітаў настаўнік з Міёршчыны, апантаны краязнавец Вітольд Антонавіч Ермалёнак.
Падрыхтоўчае аддзяленне ВДУ імя П.М. Машэрава сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама на базе сярэдняй школы №1 правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства дпя старшакласнікаў.