КНIЖНАЯ ВЫСТАЎКА

да 140-годдзя з дня нараджэння паэта
ГАЛОЎНАЯ :  РАЗДЗЕЛЫ ВЫСТАЎКI :  ЛIТАРАТУРА :  IЛЮСТРАЦЫI :  ПРА ЯНКУ КУПАЛУ :  З ДУМКАЙ ПРА БЕЛАРУСЬ


Я.Купала - портрет
1882-1942
Хто хоча спеў скласці такі,
Каб песня людзей акрылялa:
Напіся з цудоўнай ракі,
Рака гэта - Янка Купала!

А. Бялевіч

ялікі нацыянальны паэт беларускага народа Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) узняў мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала беларуская літаратура. Творчасць паэта - сапраўдная энцыклапедыя жыцця беларусаў канца XIX - пачатку XX ст. У ёй знаходзяць адбітак перыяд імперыялістычнай вайны, трох рэвалюцый, Грамадзянскай вайны, савецкай эпохі, першыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Ад першага да апошняга верша яна належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры. Як казаў Я. Колас, "нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала". Талент Я. Купалы праявіўся надзвычай шматгранна - у лірычных вершах, паэмах, драматычных творах, публіцыстыцы, перакладах. Глыбока народная, арыгінальная спадчына Янкі Купалы аказала значны ўплыў на развіццё нацыянальнай літаратуры і мастацтва і заняла пачэснае месца сярод лепшых узораў сусветнай літаратуры.

Запрашаем студэнтаў фiлалагiчнага факультэта,
а таксама ўсiх жадаючых пазнаёмiцца з матэрыяламi выстаўкi,
прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы.


ГАЛОЎНАЯ :  РАЗДЗЕЛЫ ВЫСТАЎКI :  ЛIТАРАТУРА :  IЛЮСТРАЦЫI :  ПРА ЯНКУ КУПАЛУ :  З ДУМКАЙ ПРА БЕЛАРУСЬ
2024 НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКА ВДУ ИМЯ П.М. МАШЭРАВА